Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвядуць санкцыі супраць Сырыі


ЗША рыхтуюцца да ўвядзеньня санкцыяў супраць ураду Сырыі ў адказ на жорсткае падаўленьне выступаў апазыцыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Томі Вітар. Ён адзначыў, што Вашынгтон лічыць дзеяньні сырыйскіх уладаў непрымальнымі. У горадзе Дэраа на поўдні Сырыі, у які былі ўведзеныя вайсковыя падразьдзяленьні і бронетэхніка, у сутыкненьнях у панядзелак загінулі ня меней як 20 чалавек. Паведамляецца, што Сырыя зачыніла мяжу зь Ярданіяй.

Паводле праваабаронцаў, ад пачатку народных хваляваньняў у Сырыі ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі болей як 350 чалавек.
XS
SM
MD
LG