Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскіх клініках застаюцца 87 пацярпелых ад выбуху ў мэтро


Зь менскіх клінік у панядзелак выпісаныя яшчэ 6 пацярпелых у выніку тэракту ў мэтро, у лякарнях застаецца 87 пацярпелых, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Міністэрстве аховы здароўя.

"У шпіталях на лячэньні знаходзяцца 87 чалавек, зь якіх у цяжкім стане -- 9 чалавек, сярэдняй ступені цяжкасьці -- 19, лёгкай ступені цяжкасці -- 59", -- сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як паведамлялася, у панядзелак раніцай колькасьць ахвяр тэракту ўзрасла да 14 чалавек, у бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі памёр Віталь Дайнека.

У выніку тэракту на станцыі "Кастрычніцкая" менскага мэтрапалітэну загінула 14 чалавек, каля 200 пацярпелі.
XS
SM
MD
LG