Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінспорту прызнае, што турапэратары завышаюць рублёвы курс


Дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі прызнаў, што беларускія турапэратары завышаюць рублёвы курс падчас рэалізацыі пуцёвак. Цяпер пацёўкі прапануюцца пераважна з разьліку 5 тысяч рублёў за даляр.

Пры гэтым Кармазін зазначыў, што ў такую сытуацыю апэратараў паставіла неакрэсьленасьць на валютным рынку, таму, ягонымі словамі, кожны выкручваецца як можа. Паколькі толькі некалькі кампаній маюць дазвол на апэрацыі з далярамі і эўра, іншыя вымушаныя вызначаць нейкі рублёвы эквівалент.

У гэтым зьвязку кіраўніцтва дэпартамэнту нават накіравала ліст у Нацбанк з просьбай прагнозу сытуацыі на бліжэйшы час. Ніякага адказу з цэнтральнага банку пакуль не атрымана.
XS
SM
MD
LG