Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: зьнікаюць людзі


У Іраку з 2003 году зьніклі бязь зьвестак болей як 14 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністэрства ў правох чалавека Аркан Камел. Камітэт, які ён ачольвае, неўзабаве пачне прымаць запыты ад сваякоў зьніклых людзей для высьвятленьня прычынаў іхнага зьнікненьня. Кіраўнік вайсковага дэпартамэнту ў канцылярыі прэм'ер-міністра Фарук аль-Араджы заявіў, што гаворка ідзе пра зьніклых бязь зьвестак у часе ваенных дзеяньняў, пры выбухах і тэрактах.

У Іраку таксама пашыранае выкраданьне людзей з мэтаю выкупу.
XS
SM
MD
LG