Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі шукаюць целы зьніклых


У Японіі каля 25 тысяч вайскоўцаў прыступілі да пошуку цел каля 12 тысяч чалавек, зьніклых бяз вестак у выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка. Гэта -- трэцяя буйнамаштабная пошукавая апэрацыя з тых часоў, як адбылося стыхійнае бедзтва.

Паведамляецца, што ў панядзелак атрымалася выявіць 38 цел. Пошукі працягнуцца ў аўторак. Ёсьць асьцярогі, што большасьць трупаў былі зьмеценыя ў мора. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць загіблых складае 14340 чалавек.
XS
SM
MD
LG