Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісаная новая Канстытуцыя Вугоршчыны


Прэзыдэнт Вугоршчыны Пал Шміт у панядзелак падпісаў ухваленую раней парлямэнтам новую канстытуцыю краіны – ня гледзячы на крытыку з боку апазыцыйных партый, шэрагу праваабарончых арганізацый і грамадзянскіх актывістаў.

Новы асноўны закон уступіць у сілу 1 студзеня. Яго прыняцьце ініцыявала кіроўная правацэнтрысцкая партыя "Фідес" (Вугорскі грамадзянскі саюз), якая разам з саюзьнікамі мае больш двух трацін месцаў у парлямэнце.

Праціўнікі прыняцьця новай канстытуцыі сьцьвярджаюць, што яе палажэньні могуць быць выкарыстаны кіроўнай партыяй для умацаваньня сваіх пазыцый, а таксама паказваюць на неадпаведнасьць шэрагу яе палажэньняў эўрапейскім стандартам правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG