Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкі ў сірыйскіх гарадах


Антыўрадавы мітынг у Дэра 22 красавіка
Антыўрадавы мітынг у Дэра 22 красавіка
Сірыйскія ваенныя пры падтрымцы танкаў увайшлі ў горад Дэра на поўдні краіны, зь якога больш за месяц таму ў краіне пачаліся выступленьні з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Сьведкі кажуць пра целы, што ляжаць на вуліцах, паводле некаторых дадзеных, загінула ня менш за 20 чалавек. Ярданскія прадстаўнікі пацьвердзілі, што Сірыя зачыніла мяжу з Ярданіяй Таксама сёньня сірыйскія войскі ўвайшлі ў Дума, прыгарад сталіцы Дамаска, і ў горад Джэбла на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.

У пятніцу ў Сырыі прайшлі найбольш шматлюдныя акцыі апазыцыі ад пачатку масавых антыўрадавых выступаў у студзені гэтага году. Пры разгонах пратэстаў у шэрагу гарадоў краіны сілы бясьпекі забілі прынамсі 100 чалавек. У субботу загінулі яшчэ 14 чалавек, якія бралі ўдзел у пахаваньні забітых напярэдадні дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG