Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белаграпрамбанк" таксама здаўся


Расьце колькасьць банкаў, якія спыняюць ці абмяжоўваюць валютныя апэрацыі па плястыкавых картках. Да іх ліку далучылася і адна з найбуйнейшых банкаўскіх установаў краіны — "Белаграпрамбанк".

У прыватнасьці, па апэрацыях за межамі Беларусі ўсталяваныя наступныя ліміты расходаваньня грашовых сродкаў: па картках Maestro, Visa Electron Debit, Visa Electron Credit, Visa Instant дзённы ліміт атрыманьня наяўных грашовых сродкаў у банкаматах — 50 даляраў, тыднёвы ліміт — 250 даляраў. Дзённы ліміт безнаяўных разьлікаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу — 200 даляраў, тыднёвы ліміт — 1000 даляраў. Па картках MasterCard Standard, MasterCard Gold, Visa Classic, Visa Gold абмежаваньні складаюць адпаведна 100, 500, 500 і 2500 даляраў.

Пра абмежаваньні ў канвэртацыі беларускага рубля раней ужо заявілі блізу двух дзясяткаў дзяржаўных і камэрцыйных банкаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG