Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран зноў атакаваны вірусам


Іран заяўляе, што быў зноў атакаваны другім кампутэрным вірусам у кібер-вайне, якая вядзецца ягонымі ворагамі. Кіраўнік грамадзянскай абароны Ірану Гуламрэза Джалалі паведаміў, што новы вірус пад назвай" Зоркі " у цяперашні час дасьледаваны экспэртамі. Ён не сказаў, што было мэтай вірусу і калі і як ён быў знойдзены. Іран летась быў атакаваны іншым кампутэрным вірусам, "Stuxnet", што, як паведамляецца, меў на мэце пашкодзіць ядзерную праграму Ірану. Іран тады абвінаваціў у гэтай атацы ЗША і Ізраіль -- якія лічаць, што Іран імкнецца распрацаваць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG