Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гнедчык. Партрэт на фоне кратаў


Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.




Алег нарадзіўся ў 1986 годзе. У дзяцінстве займаўся спортам, грэка-рымскай барацьбой. Паступіў у будаўнічае ПТВ. Працаваў на будоўлі. Вельмі рана заняўся грамадзкай дзейнасьцю. У 2001-2002 гадах браў удзел у кругласутачнай вахце памяці ў Курапатах. У ліпені 2003 году, яшчэ непаўналетнім, быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў "Маладога фронту".

Тады Алега жорстка зьбілі, з другой гадзіны ночы да позьняга вечара наступнага дня яго пратрымалі ў пастарунку міліцыі Савецкага раёна. Тады мы нават зьвярталіся ў пракуратуру з патрабаваньнем пакараць вінаватых міліцыянтаў.

У сакавіку 2006 году пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў быў у намётавым лягеры на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля разгону лягера атрымаў 12 сутак арышту. Мужна адседзеў тэрмін.

Сябры Алега дапамагаюць мне зь перадачамі, падносяць сумкі, стаяць у чарзе на "Валадарцы". Даходзіць да маразму: ніяк не магу перадаць яму абутак — Алега ўзялі ў зімніх ботах. Прынесла пантоплі, красоўкі — не прынялі, маўляў, у абутку мэталічныя супінатары, нельга...
Потым Алег зьехаў на 3 гады ў Маскву — там працаваў па спэцыяльнасьці, на будоўлях. Прыстойна зарабляў, мне здавалася, супакоіўся з палітычнай дзейнасьцю. Але летась вярнуўся дадому, у Менск. Уладкаваўся на працу на будоўлю. Год таму даведаўся пра кампанію "Гавары праўду", адразу ж падтрымаў Уладзімера Някляева. Яму вельмі спадабалася каманда, творчыя, ініцыятыўныя хлопцы і дзяўчаты. Удзельнічалі ў акцыях, зьбіралі подпісы. Сябраваў з Васілём Парфянковым, якога ўжо асудзілі...

19 сьнежня на плошчу пайшоў сьвядома. Да нас прыйшоў ягоны сябра Сяргей. Маё мацярынскае сэрца прадчувала, што дабром гэта ня скончыцца. Я нават хацела схаваць абутак абодвух, каб не пайшлі. Мяне стрымала дачка Насьця... Пасьля плошчы вярнуўся. Спадзяваліся, пранесла.

Але ўжо 6 студзеня 2011 году да нас прыйшлі міліцыянты, затрымалі Алега па падазрэньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Праўда, 9 студзеня адпусьцілі. Зноў усё заціхла. А 25 сакавіка зноў прыйшлі. Мяне не было дома, дзеці былі адны. Міліцыянты ледзьве ня выламалі мэталічныя дзьверы... Адразу ж яму выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. З таго дня знаходзіцца ў СІЗА № 1 па вул. Валадарскага. Дома быў ператрус, забралі вінчэстэр ад кампутара.

Сябры Алега дапамагаюць мне зь перадачамі, падносяць сумкі, стаяць у чарзе на "Валадарцы". Даходзіць да маразму: ніяк не магу перадаць яму абутак — Алега ўзялі ў зімніх ботах. Прынесла пантоплі, красоўкі — не прынялі, маўляў, у абутку мэталічныя супінатары, нельга...

У лістах Алег піша, што трымаецца, у яго ўсё ў парадку. Ён вельмі мужны, прынцыповы, адказны чалавек. І ў той жа час надзвычай добры, пяшчотны, уважлівы да блізкіх...

Валянціна Гнедчык, маці Алега Гнедчыка


Алег Гнедчык нарадзіўся ў 1986 годзе. Скончыў будаўнічую вучэльню, працаваў на будоўлях у Менску і Маскве. У 2003—2005 гадах за палітычную актыўнасьць як сябра "Маладога фронту" яго затрымлівалі і каралі адміністратыўнымі арыштамі. У 2006 годзе адседзеў 12 сутак за ўдзел у намётавым лягеры. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі працаваў у штабе Ўладзімера Някляева. Быў на плошчы 19 сьнежня. Затрымалі Алега Гнедчыка 6 студзеня, 9 студзеня адпусьцілі. 25 сакавіка яму выстаўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 па вул. Валадарскага.



Усе партрэты на фоне кратаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG