Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі рэзкі спад вытворчасьці


Найбуйнейшыя японскія кампаніі паведамляюць аб рэзкім падзеньні вытворчасьці і продажаў у сакавіку -- у сувязі з наступствамі катастрафічнага землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Кампанія Toyota -- найбуйнейшы ў сьвеце вытворца аўтамабіляў -- паведамляе пра падзеньне вытворчасьці ў Японіі больш чым на 60 працэнтаў у параўнаньні з сакавіком мінулага года. Амаль такія ж паказчыкі -- у кампаній Nissan і Honda. Паводле апублікаванай у панядзелак справаздачы, амаль на дзьве траціны скарацілася прыбытак вытворцы відэагульняў Nintendo.

Новыя дадзеныя аб стратах у эканоміцы -- нароўне з няўдачай кіроўнай Дэмакратычнай партыі на рэгіянальных выбарах -- прывялі да ўзмацненьня крытыкі ў адрас прэм'ер-міністра Наота Кана, якога абвінавачваюць у няўмелым кіраўніцтве краінай у надзвычайнай сытуацыі.
XS
SM
MD
LG