Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Wikileaks: У Гуантанама ўтрымліваліся невінаватыя


У турме на амэрыканскай ваеннай базе ў Гуантанама, дзе з 2002 года утрымліваліся грамадзяне іншых краінаў, падазраваныя ў тэрарызьме, на працягу некалькіх гадоў знаходзіліся дзясяткі невінаватых людзей. Пра гэта сьведчаць дадзеныя сакрэтных матэрыялаў міністэрства абароны ЗША, якія трапілі ў распараджэньне сайту Wikileaks і апублікаваныя шэрагам газэт, у тым ліку брытанскай The Guardian.

Дакумэнты зьмяшчаюць інфармацыю аб усіх 779 асобах, якія калі-небудзь былі вязьнямі Гуантанама. Толькі 220 з іх, паводле дакумэнтаў, разглядаліся як небясьпечныя тэрарысты. 380 былі радавымі жаўнерамі з Аўганістану і Пакістану, а яшчэ 150 чалавек -- грамадзянамі гэтых краін, якія зусім ня мелі дачыненьня да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Цяпер у Гуантанама утрымліваюцца 172 чалавекі. Міністэрства абароны ЗША назвала публікацыю "няўдалай" і заявіла, што многія ацэнкі, дадзеныя ў ёй, няпоўныя.
XS
SM
MD
LG