Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сірыйскія ўлады ўвялі бронетэхніку ў горад Дэра


Пахаваньне загіблых падчас пратэстаў у горадзе Дэра

Пахаваньне загіблых падчас пратэстаў у горадзе Дэра

У сірыйскі горад Дэра, з якога больш за месяц таму ў краіне пачаліся выступленьні з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада, уведзена бронетэхніка. Пра апэрацыю паведамляе тэлеканал "Аль-Джазіра" са спасылкай на відавочцаў. Інфармацыя з іншых крыніц пакуль не паступала.

У нядзелю ў горадзе Джэбла былі былі застрэленыя прынамсі 9 дэманстрантаў.
У пятніцу ў Сырыі прайшлі найбольш шматлюдныя акцыі апазыцыі ад пачатку масавых антыўрадавых выступаў у студзені гэтага году. Пры разгонах пратэстаў у шэрагу гарадоў краіны сілы бясьпекі забілі прынамсі 100 чалавек. У суботу, загінулі яшчэ 14 чалавек, якія бралі ўдзел у пахаваньні забітых напярэдадні дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG