Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: 9 загінулых дэманстрантаў


Пратэсты ў сырыйскім партовым горадзе Баньяс, 17 красавіка 2011
Пратэсты ў сырыйскім партовым горадзе Баньяс, 17 красавіка 2011
У Сырыі сёньня былі застрэленыя прынамсі 9 дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.

Напярэдаадні, нягледзячы на нядаўнюю адмену надзвычайнага становішча, якое дзейнічала ў краіне з 1963 году, улады арыштавалі дзясяткі людзей.

У пятніцу ў Сырыі прайшлі найбольш шматлюдныя акцыі апазыцыі ад пачатку масавых антыўрадавых выступаў у студзені гэтага году. Пры разгонах пратэстаў у шэрагу гарадоў краіны сілы бясьпекі забілі прынамсі 100 чалавек. У суботу, загінулі яшчэ 14 чалавек, якія бралі ўдзел у пахаваньні забітых напярэдаді дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG