Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мубарака перавядуць у турэмны шпіталь у Каіры


Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак будзе пераведзены ў турэмны шпіталь у Каіры. Ягоны стан нармалізаваўся. Пра гэта са спасылкай на лекараў паведамілі ў пракуратуры Эгіпту. У шпіталі каірскай турмы Торах сьледзтва можа пачаць допыты Мубарака. Яго абвінавачваюць у карупцыі і забойстве ўдзельнікаў антыўрадавых выступаў на пачатку гэтага году.

Пасьля адхіленьня ад улады Мубарак пасяліўся ў курортным горадзе Шарм-аш-Шэйх, дзе і патрапіў у шпіталь адразу пасьля таго, як быў затрыманы для допытаў. Хвароба, ад якой пакутуе Мубарак, не называецца.
XS
SM
MD
LG