Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кувэйт фінансава дапаможа лібійскім паўстанцам


Кувэйт выдаткуе лібійскім паўстанцам 180 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік Пераходнай нацыянальнай рады Мустафа Абдэль Джаліль. Пасьля перамоваў з эмірам Кувэйту Сабахам ас-Сабахам лідэр лібійскіх паўстанцаў заявіў, што гэтыя грошы дазволяць Пераходнай нацыянальнай радзе часткова выплаціць людзям заробкі. Міністар замежных справаў Кувэйту сказаў, што ягоная краіна гатова ў тэрміновым парадку аказаць паўстанцам гуманітарную дапамогу.

Урад лібійскіх паўстанцаў – Пераходную нацыянальную раду – прызналі Францыя, Гамбія, Італія і Катар.
XS
SM
MD
LG