Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія адчыніць консульства ў апорным пункце лібійскіх паўстанцаў


Міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні наведае апорны пункт лібійскіх паўстанцаў, горад Бенгазі, каб адчыніць там консульства Італьянскай рэспублікі. Між тым у лібійскім горадзе Місурата працягваюцца перастрэлкі і ракетныя абстрэлы. Нягледзячы на тое, што ўчора рэжым Муамара Кадафі заявіў аб прыпыненьні аблогі гораду, паўстанцкая Пераходная нацыянальная рада ахарактарызавала дзеяньні ўладаў як «брудны падман».

Місурат ужо два месяцы знаходзіцца ў аблозе войскаў Кадафі. Паводле зьвестак праваабаронцаў, за гэты час у горадзе загінулі ня меней тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG