Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адбылося велікоднае набажэнства на беларускай мове. Урачыстую Літургію адслужыў беларускі уніяцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка.

Падчас набажэнства айцец Андрэй асьвяціў пасхі, а пасьля у тэатральнай залі суседняга кляштару бэнэдыктынаў адбылася сяброўская сустрэча – агапа. Праскія беларусы, паводле старога звычаю, пабіліся яйкамі і пачаставаліся велікоднымі булкамі.






XS
SM
MD
LG