Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэнэдыкт XVI заклікаў урэгуляваць канфлікт у Лібіі праз дыялёг


Хрысьціяне сьвету адзначаюць сёньня Вялікдзень – Уваскрэсеньне Хрыстова. Папа Бэнэдыкт XVI у традыцыйным пасланьні Urbi et Orbi – «Гораду і сьвету» -- заклікаў урэгуляваць крызыс у Лібіі праз дыялёг, а ня зброяй. Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы таксама заклікаў да салідарнасьці з усімі ўцекачамі з зонаў узброеных канфліктаў. Пантыфік выступіў перад дзясяткамі тысяч вернікаў, якія сабраліся на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане.
XS
SM
MD
LG