Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: апазыцыя і ЗША віталі плян мірнай перадачы ўлады


У Емэне працягваюцца антыўрадавыя выступы, нягледзячы на тое, што ўчора прэзыдэнт Алі Абдала Салех і ягоная кіроўная партыя пагадзіліся на мірную перадачу ўлады. У нядзелю кааліцыя сямі емэнскіх апазыцыйных партыяў у цэлым ухваліла прапанаваны Радай супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі пераходны плян. Аднак прадстаўнік кааліцыі падкрэсьліў, што гэта не азначае неадкладнага спыненьня акцыяў пратэсту.

Паводле пляну, цягам 30 дзён Салех павінен перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту, пасьля чаго будзе створаны ўрад нацыянальнага адзінства на чале з апазыцыяй. ЗША віталі гэты плян.
XS
SM
MD
LG