У сталіцы Японіі Токіё сёньня тысячы людзей удзельнічалі ў маршы з патрабаваньнем прыпыніць дзейнасьць атамных электрастанцыяў і перайсьці да альтэрнатыўных відаў энэргіі.
У Японіі пасьля аварыі на АЭС "Фукусіма-Даічы", якая пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка, шырока абмяркоўваецца пытаньне паступовага закрыцьця атамных электрастанцыяў.
У той жа дзень японскі міністар гандлю заклікаў сваіх калегаў з Кітая і Паўднёвай Карэі паменшыць абмежаваньні на ўвоз прадуктаў харчаваньня зь Японіі, якія былі ўведзеныя з-за боязі, што яны маглі быць падвергнутыя радыяцыі.
У сакавіку ўрад Японіі ўвёў забарону на пастаўку гародніны з раёнаў, прылеглых да АЭС Фукусіма-Даічы.