Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрадзеныя ў Польшчы аўто вязуць у Беларусь


Польскія памежнікі затрымалі на мяжы скрадзеныя аўтамабілі BMW X5 і Mercedes Viano агульным коштам амаль 100 тысяч злотых (каля 40 тысяч даляраў), -- паведаміў “Dziennik Wschodni”.

Злачынцы спрабавалі скарыстацца велікоднымі сьвятамі, каб пераправіць за Буг каштоўныя аўто.

На памежным пераходзе Цярэспаль функцыянэры Надбужанскага аддзелу памежнай аховы затрымалі 26-гадовага казаха, які спрабаваў выехаць з Польшчы на спартовым BMW X5, з ацэначным коштам 50 тысяч. злотых. Але памежнікі выявілі сфальшаваны нумар аўтамабіля.

Такі самы сфальшаваны нумар стаў прычынай затрыманьня двух беларусаў, якія спрабавалі пакінуць Польшчу на памежным пераходзе Славатычы на аўтамабілі Mercedes Viano з ацэначным коштам 47.000 злотых.

-- За першыя тры месяцы 2011 году на пераходах польска-беларускай мяжы было затрымана 46 скрадзеных аўтамабіляў на суму больш за 2,5 млн. злотых, -- паведаміў харужы Дарыюш Сяніцкі з Надбужанскага аддзелу памежнай аховы.
XS
SM
MD
LG