Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі арыштаваныя дзясяткі актывістаў


У Сырыі арыштаваныя дзясяткі людзей, нягледзячы на нядаўнюю адмену надзвычайнага становішча, якое дзейнічала ў краіне з 1963 году.

Паводле сырыйскай праваабарончай арганізацыі Observatory for Human Rights, якая базуецца ў Лёндане, толькі ў гарадах Ідліб, Рака і Алепа на поўначы краіны затрыманыя 18 чалавек, дзясяткі актывістаў арыштаваныя ў іншых населеных пунктах краіны.

Сярод затрыманых -- Даніэль Савуд, кіраўнік сырыйскага Камітэту ў абарону дэмакратыі, свабод і правоў чалавека.

Паводле апошніх зьвестак, учора 14 чалавек былі забітыя, калі паліцыя адкрыла агонь па людзях, якія сабраліся на пахаваньне дзясяткаў загінулых у сутыкненьнях у розных гарадах Сырыі ў пятніцу.

У мэтах бясьпекі і ў памяць пра загінулых цэрквы адмянілі ўсе велікодныя шэсьці пад адкрытым небам.
XS
SM
MD
LG