Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошча лясных пажараў у Сібіры павялічылася за суткі ў чатыры разы


Больш чым у чатыры разы павялічылася плошча лясных пажараў у Сібіры за мінулыя суткі.

Да раніцы сёньняшняга дня плошча распаўсюджваньня агню перавышала чатыры з паловай тысячы гектараў, -- паведамілі ІТАР-ТАСС у рэгіянальным цэнтры МНС Расеі, адзначыўшы, што пагрозы для населеных пунктаў няма.

Два найбольш буйныя пажары пашыраюцца на тэрыторыі Рэспублікі Тува, у Каа-Хемскім і Улуг-Хемскім раёнах. Са словаў ратавальнікаў, вялікая частка пажараў зьвязаная зь дзеяньнямі мясцовых жыхароў.
XS
SM
MD
LG