Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- Дзень памяці ахвяраў генацыду армян


У Армэніі і ў шматлікіх краінах сьвету сёньня ўспамінаюць ахвяраў масавых забойстваў армян у Асманскай імпэрыі падчас І сусьветнай вайны.

У Ерэване кіраўнікі краіны на чале з прэзыдэнтам Сержам Саргсянам усклалі кветкі да мэмарыялу памяці загінулых.

У суботу ўвечары ў цэнтры сталіцы Армэніі некалькі тысяч чалавек правялі шэсьце з паходнямі. У пачатку акцыі яны спалілі турэцкі сьцяг.

Забойства амаль паўтара мільёна армян у Асманскай Турцыі прызналі генацыдам многія краіны сьвету і ўплывовыя міжнародныя арганізацыі.

Турцыя катэгарычна ня згодная з гэтым і сьцьвярджае, што загінулыя сталі ахвярамі ўнутраных узброеных канфліктаў.
XS
SM
MD
LG