Лінкі ўнівэрсальнага доступу

150 цыганоў схаваліся ад італьянскіх уладаў у Ватыкане


Ватыкан – базыліка Сьвятога Пятра

Ватыкан – базыліка Сьвятога Пятра

У сталіцы Рыму Італіі каля 150 цыганоў, чый лягер напярэдадні разагнала паліцыя, схаваліся ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане – адным з найстарэйшых хрысьціянскіх храмаў.

Гарадзкая рада Рыму прапануе цыганскім сем'ям, бальшыня якіх паходзіць з Румыніі, субсідыю памерам 500 эўра, калі яны пагодзяцца на рэпатрыяцыю. На гэты момант прапанову прынялі толькі 10 чалавек.

Італьянская паліцыя не адважваецца праводзіць сілавую апэрацыю ў храме, але спрабуюць не дазволіць вярнуцца ў яго тым, хто выходзіць.
XS
SM
MD
LG