Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: улады зруйнавалі 16 шыіцкіх мячэтаў


Bahrain -- An anti-government protester stands holding a stick as Gulf Cooperation Council forces move in to evacuate Pearl Square in Manama, 16Mar2011
Bahrain -- An anti-government protester stands holding a stick as Gulf Cooperation Council forces move in to evacuate Pearl Square in Manama, 16Mar2011
Улады Бахрэйну зруйнавалі 16 мячэтаў у часе здушэньня выступаў шыіцкай апазыцыі ў краіне. Пра гэта паведаміла сёньня галоўная апазыцыйная партыя Бахрэйну "Аль-Вефак".

У заяве гаворыцца, што пасьля ўвядзеньня вайсковага становішча ў сакавіку, без законных падставаў былі зьнішчаныя каля 30 шыіцкіх культавых будынкаў.

У Бахрэйне, дзе бальшыню насельніцтва складаюць шыіты, у сакавіку прайшлі масавыя пратэсты супраць кіроўнай суніцйкай дынастыі. Яны былі здушаныя пры дапамозе войскаў, уведзеных з суседняй Савудаўскай Арабіі. Савудаўская суніцкая дынастыя раней здушыла аналягічныя выступы шыіцкай большасьці ў сваёй краіне.
XS
SM
MD
LG