Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: у шэрагу гарадоў – страйкі


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех на праўрадавай дэманстрацыі ў пятніцу, 22 красавіка, 2011

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех на праўрадавай дэманстрацыі ў пятніцу, 22 красавіка, 2011

У Емэне ў горадзе Адэн на поўдні краіны ў суботу падчас усеагульнага страйку, да якога заклікала апазыцыя, былі параненыя двое чалавек.

Вайскоўцы адкрылі агонь па групе маладзёнаў, якія спрабавалі перакрыць дарожны рух.

Страйкі прайшлі ў Адэне, Таізе і шэрагу іншых гарадоў краіны.

Актывісты апазыцыі заклікалі паўтараць страйкі з патрабаваньнем зьмены рэжыму штосуботы

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех, у сваім сёньняшнім выступе, зьвінаваціў апазыцыю ў спробе справакаваць у краіне грамадзянскую вайну.

Пратэсты ў Емэне, з патрабаваньнем адстаўкі Салеха, які кіруе краінай больш за 30 гадоў, пачаліся сёлета ў студзені. З таго часу ў сутыкненьнях паміж дэманстрантамі і сіламі дзяржаўнай бясьпекі загінулі прынамсі 130 чалавек.
XS
SM
MD
LG