Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: плямёны пагражаюць паўстанцам


Лібія: жанчыны ў традыцыйных строях качавога племені Туарэг з партрэтам Муамара Кадафі
Лібія: жанчыны ў традыцыйных строях качавога племені Туарэг з партрэтам Муамара Кадафі
У Лібіі плямёны, ляяльныя рэжыму Муамара Кадафі паставілі ўраду ультыматум: калі войскі Кадафі ня здолеюць выбіць паўстанцаў з гораду Місурата на захадзе Лібіі, то тамтэйшыя плямёны зробяць гэта самі.

Паведамляецца, што плямёны заходняй Лібіі раззлаваныя тым, што вайсковыя дзеяньні ў Місураце закрылі ім доступ у горад, які зьяўляецца камэрцыйным цэнтрам рэгіёну.

Аблога Місураты дэўжылася амаль два месяцы. Сёньня лібійскія войскі пакінулі Місурату, нібыта для таго, каб даць плямёнам магчымасьць самім атакаваць горад.

Назіральнікі, аднак, зазначаюць, што Муамар Кадафі і раней пагражаў падняць плямёны супраць паўстанцаў, але пакуль ня здолеў гэтага ўчыніць.
XS
SM
MD
LG