Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі па Лібіі першы бесьпілётны авіяўдар


Бесьпілётны самалёт Predator
Бесьпілётны самалёт Predator
Злучаныя Штаты нанесьлі ў Лібіі першы авіяўдар з бесьпілётнага самалёта. Міністэрства абароны ЗША абвясьціла пра гэта сёньня, аднак не падало ніякіх дэталяў. Раней камандаваньне НАТО заяўляла, што выкарыстаньне бесьпілётных самалётаў дазволіць наносіць больш дакладныя ўдары, асабліва падчас апэрацыяў у гарадах.

Тым часам працягваюцца баі ў кантраляваным паўстанцамі горадзе Місрата. Паведамляецца, што сёньня ў вулічных баях як найменей 10 чалавек было забіта і больш за 50 паранена, нягледзя чы на інфармацыю пра вывад з гораду ўрадавых сілаў.
XS
SM
MD
LG