Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастар, які паліў Каран, апынуўся за кратамі


Пастар Тэры Джоўнз
Пастар Тэры Джоўнз
Амэрыканскі пастар Тэры Джоўнз, які быў спаліў Каран, што выклікала выбухі гвалту ў Афганістане, на кароткі час трапіў за краты за спробу зладзіць пратэст перад мячэтам у штаце Мічыган. Судзьдзя ў горадзе Дэрбарн, дзе траціну жыхароў складаюць амэрыканцы арабскага паходжаньня, прысудзіў пастару кароткае зьняволеньне, палічыўшы, што ягоны пратэст можа выклікаць непарадкі. Праз гадзіну пастар быў вызвалены, аднак яму было забаронена падыходзіць блізка да мячэта на працягу трох гадоў.

Пастар Джоўнз 20 сакавіка спаліў Каран каля сваёй царквы ў Флорыдзе. У выніку выкліканых гэтым пратэстаў у Афганістане загінулі дзясяткі чалавек, у тым ліку сем супрацоўнікаў місіі ААН у Мазары-Шарыфе.
XS
SM
MD
LG