Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане з засады забітыя два паліцыянты


Блёкпост талібаў у правінцыі Нангаргар

Блёкпост талібаў у правінцыі Нангаргар

Двое афганскіх паліцыянтаў былі забітыя і двое параненыя падчас нападу з засады ва ўсходнім Афганістане. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў, напад у правінцыі Нангаргар быў учынены “ворагамі міру і стабільнасьці”, як звычайна называюць ваяўнікоў Талібану.

Тым часам камандаваньне НАТО паведаміла, што экіпаж верталёта, які зрабіў аварыйную пасадку ў правінцыі Капіса, быў уратаваны. Прадстаўнік Талібану Забіула Муджагід цьвердзіў, што талібы зьбілі верталёт увечары ў пятніцу і што ўвесь экіпаж загінуў.
XS
SM
MD
LG