Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ёсьць сумневы ў трываласьці корпуса рэактара “Фукусімы”


Адзін з пашкоджаных рэактараў АЭС “Фукусіма-Даіці”

Адзін з пашкоджаных рэактараў АЭС “Фукусіма-Даіці”

Ва ўладаў Японіі ёсьць сумневы ў трываласьці канструкцыі першага рэактара аварыйнай АЭС "Фукусіма-Даіці".

Як паведамілі ў суботу інфармацыйныя агенцтвы, урадавыя экспэрты лічаць, што вада для ахаладжэньня рэактара, якая паступае звонку, можа зьнізіць сэйсмаўстойлівасьць яго ахоўнага корпуса.

Такійская электрычная кампанія - апэратар АЭС не падзяляе гэтага пункту гледжаньня і хоча да сярэдзіны ліпеня давесьці ўзровень вады ў першым і трэцім рэактарах да вяршыні паліўных стрыжняў для стабілізацыі іх ахаладжэньня.

Станцыя "Фукусіма-Даіці" сур'ёзна пацярпела ў выніку моцнага землятрусу і цунамі 11 сакавіка.
XS
SM
MD
LG