Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанская армія хваліцца перамогамі над ісламістамі


Галоўнакамандуючы пакістанскай арміі генэрал Ашфак Парвэз Каяні заявіў, што ўдалося “зламаць хрыбет“ тэрарыстычным сілаў у Пакістане, зьвязаным з “Аль-Каідай” і талібамі. У прамове перад выпускнікамі вайсковай акадэміі, якая трансьлявалася ў дзяржаўнай тэлевізіі, генэрал заявіў што хрыбет тэрарызму зламаны, і ў хуткім часе яны будуць канчаткова пераможаныя.

Гэтыя заявы прагучалі ў адказ на крытыку з боку ЗША, што Пакістан не прыкладае дастаткова намаганьняў для барацьбы з ісламісцкімі ваяўнікамі.
XS
SM
MD
LG