Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Схоплены адзін зь лідэраў узьбецкіх ісламістаў


Камандаваньне НАТО паведамляе аб затрыманьні аднаго зь лідэраў Ісламскага руху Ўзьбекістану (ІРУ) у правінцыі Кундуз на поўначы Афганістану. У заяве НАТО гаворыцца, што ён быў схоплены разам з двума паплечнікамі падчас ваеннай апэрацыі 20 красавіка. Імя лідэра не паведамляецца, аднак зазначаецца, што ў 2010 годзе ён уцёк з афганскай турмы.

ІРУ ваяваў у Афганістане на баку талібаў ад 2001 году, аднак амэрыканскія авіяўдары істотна аслабілі рух, і яго рэшткі мусілі ўцячы ў памежныя раёны Пакістану, кантраляваныя племяннымі правадырамі. Апошнім часам ваяўнікі ІРУ зноў зьявіліся ў Афганістане і вядуць баявыя дзеяньні ў правінцыі Кундуз на мяжы з Таджыкістанам.
XS
SM
MD
LG