Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя пагражае прыпыніць Шэнгенскую дамову


Туніскія эмігранты на італьянскай высьпе Лампедуза
Туніскія эмігранты на італьянскай высьпе Лампедуза
Францускія ўлады могуць прыпыніць дзеяньне правілаў Шэнгенскай дамовы, якая прадугледжвае свабоднае перамяшчэньне праз нацыянальныя межы ўнутры Эўразьвязу. Пра гэта заявілі сёньня ў адміністрацыі прэзыдэнта Францыі.

Намер закрыць межы зьвязаны з наплывам уцекачоў з Тунісу ды Лібіі. Толькі з Тунісу ў Эўропу прыбылі больш за 20 тысяч чалавек.

Францыя закідае Італіі, якая выдала мігрантам з Тунісу шасьцімесячныя дазволы на ўезд, парушэньне правілаў Шэнгенскай дамовы.

Дзеяньні італьянскіх урадоўцаў францускія ўлады тлумачаць тым, што яны ведалі, што франкамоўныя тунісцы накіруюцца зь Італіі ў Францыю.
XS
SM
MD
LG