Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Часам кароткі дождж, днём +17-23.

Не праходзьце міма


Менскі абласны суд разглядае зыск настаўніцы Талькаўскай школы Натальлі Ільініч, якая дабіваецца вяртаньня на працу.

Там, дзе нас няма


Хакейная зборная Беларусі правядзе сяброўскі матч з камандай Нямеччыны ў Кёльне.

Таксама ў гэты дзень


1901 – у Нью Ёрку ўпершыню ў сьвеце уведзеныя аўтамабільныя нумары.

1930 – у СССР утвораны УЛАГ, пазьней ГУЛАГ.

1945 – савецкія і амэрыканскія войскі сустрэліся на Эльбе ў завяршальнай апэрацыі супраць войскаў Вэрмахту.

1982 – Ізраіль вывеў свае войскі з Сынайскай паўвыспы паводле Кэмпдэвідзкіх пагадненьняў.

2005 – Баўгарыя і Румынія падпісалі дамову пра далучэньне да Эўразьвязу.

2007 – Расея разьвіталася са сваім першым прэзыдэнтам Барысам Ельцыным.

Ёсьць нагода


У Італіі – Дзень вызваленьня ад фашызму.

У Партугаліі – Дзень свабоды.

У Нямеччыне –Дзень пасадкі дрэваў.

ААН адзначае Сусьветны дзень барацьбы супраць малярыі.

Мінус 365


Выбары: дзецям — канцэрт, бацькам — буфэт

Цытата на памяць


Бярыце сувэрэнітэту столькі, колькі вы яго можаце праглынуць.

Барыс Ельцын на сустрэчы з грамадзкасьцю Казані
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG