Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: самыя крывавыя пратэсты


Срыя – пратэсты ў горадзе Дэраа, дзе сёньня загінула найбольш людзей
Срыя – пратэсты ў горадзе Дэраа, дзе сёньня загінула найбольш людзей
У Сырыі сёньняшнія акцыі апазыцыі сталі найбольш шматлюднымі і найбольш крывавымі ад пачатку масавых пратэстаў у студзені гэтага году.

Паведамляецца, што сілы бясьпекі адкрылі агонь па дэманстрантах ва ўсіх буйных цэнтрах забурэньняў, апрача паўночна-ўсходніх раёнаў краіны, дзе пратэставалі курды.

Паводле праваабаронцаў, загінулі прынамсі 49 чалавек, яшчэ 20 лічацца зьніклымі.

Напярэдадні афіцыйны Дамаск пайшоў на саступкі апазыцыі, скасаваўшы рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічаў у краіне амаль 50 гадоў.

Аднак пратэстоўцы лічаць, што гэтага недастаткова і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.
XS
SM
MD
LG