Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: пратэсты працягваюцца


Емэн – разгон пратэстаў у Таізе
Емэн – разгон пратэстаў у Таізе
У Емэне дзясяткі тысяч чалавек выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы краіны Саны. Дэманстрацыі ў Сане правялі як апанэнты, так і прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, паведамляе Euronews.

Дэманстрацыя апазыцыі ў горадзе Таіз выліліся ў сутыкненьні з вайскоўцамі.

Салех раней пагадзіўся на плян, прапанаваны арабскімі краінамі Пэрсыдзкай затокі, які прадугледжвае перадачу ўлады апазыцыйнаму ўраду на працягу трох месяцаў.

Пратэстоўцы, аднак, не пагаджаюцца на прапанаваны кампраміс і працягваюць патрабаваць неадкладнай адстаўкі Салеха і суду над ім.
XS
SM
MD
LG