Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі наведае Лібію


Місурата, 21 красавіка, 2011
Місурата, 21 красавіка, 2011
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зьбіраецца наведаць Бэнгазі – неафіцыйную сталіцу лібійскіх паўстанцаў на ўсходзе краіны. Францыя была першай краінай, якая прызнала апазыцыйную Нацыянальную раду Лібіі легітымным урадам краіны.

Сёньня Бэнгазі наведаў амэрыканскі сэнатар Джон МакКэйн. На перамовах зь лідэрамі апазыцыі ён назваў іх "сваімі героямі" і выказаўся за тое, каб амэрыканская авіяцыя аднавіла бамбаваньне сілаў Муамара Кадафі.

Вашынгтон раней спыніў авіярэйды ў Лібію, пакінуўшы гэтую місію на сваіх саюзьнікаў па НАТО. Напярэдадні міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс паабяцаў аднавіць удзел ЗША ў вайсковых дзеяньнях, але – на гэты момант – толькі бесьпілётнымі самалётамі.

Тым часам паўстанцы адцясьняюць сілы Муамара Кадафі з цэнтру гораду Місурата – галоўнага апірышча паўстанцаў на захадзе Лібіі. Жорсткія баі за гэты ключавы пункт доўжацца, зь пераменным посьпехам, ужо амаль два месяцы.
XS
SM
MD
LG