Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Магчымы дождж і першыя навальніцы, у нядзелю летняя тэмпэратура – да 23 цяпла.

Не праходзьце міма


Велікодныя багаслужбы адбудуцца ў праваслаўных храмах і каталіцкіх касьцёлах па ўсёй Беларусі.

У Нацыянальным гістарычным музэі – выстава рэтрааўтамабіляў (К.Маркса, 12, субота-нядзеля)

Там, дзе нас няма


У Ватыкане ў суботу Папа Рымскі адслужыць велікодную службу ў базыліцы Сьятога Пятра, а ў нядзелю зьвернецца з пасланьнем «Urbi et Orbi».

У Каіры пачнецца працэс над былым міністрам унутраных спраў Эгіпту Хабібам аль-Аглы за сьмерць дэманстрантаў.

Таксама ў гэты дзень


1586 , 23 красавіка Нясьвіж атрымаў Магдэбурскае права.

1896, 23 красавіка ў ЗША прайшоў першы кінасэанс.

1944, 24 красавіка нарадзіўся Зянон Пазьняк.

1985, 23 красавіка на Пленуме ЦК КПСС узяты курс на перабудову.

1992 , 23 красавіка ў Пэкіне адкрыўся найбуйнейшы ў сьвеце Макдональдс (на 700 месцаў).

2005, 23 красавіка, на ўсебеларускім суботніку А.Лукашэнка працаваў на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі.

Ёсьць нагода


Вялікдзень у календары праваслаўных, католікаў і пратэстантаў.

Мінус 365


Амбасадарка Кіргізстану прыраўнала Бакіева па статусе да турыста

Цытата на памяць


Калі пазбавіць нас таго факту, што Хрыстос уваскрос, то няма ніякага выратаваньня для чалавека, і кожная зь яго надзеяў усяго толькі ілюзія.

З пасланьня Папы Бэнэдыкта XVI
XS
SM
MD
LG