Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск не рэагуе на ноты, накіраваныя ўкраінскім МЗС


МЗС Украіны, Кіеў
МЗС Украіны, Кіеў
Пра гэта паведаміў выданьню «Дзеркало тижня» амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязьсьмертны. Украіна занепакоеная існаваньнем «чорных сьпісаў» украінскіх грамадзянаў, якім забаронены ўезд у Беларусь.

«Мы яшчэ ўчора перадалі ноту наконт украінскай праваабаронцы. Адказу ад беларускага боку не было. Наогул, пачынаючы з 19 сьнежня мінулага году ўкраінскі бок перадаў беларускаму МЗСу некалькі нот адносна людзей, якіх не пусьцілі ў краіну. Ні на водную з нот мы не атрымалі адказу », - сказаў амбасадар.

Пасол не выключыў існаваньня ў Менску «чорнага сьпісу» ўкраінскіх грамадзян, якіх ня хочуць бачыць у Беларусі, бо кожная краіна мае права на такі сьпіс. Разам з тым Р.Бязьсьмертны дадаў:

"Мы гэтага сьпісу ня бачылі, але цяпер ужо прасочваецца тэндэнцыя, што беларускі бок абмяжоўвае ўезд людзей, якія маюць дачыненьне да міжнародных арганізацыяў па абароне правоў чалавека».

Нагадаем, 20 красавіка ўкраінская праваабаронца М. Цапок была зьнятая з цягніка «Кіеў - Менск» беларускімі памежнікамі. Яна накіроўвалася ў Беларусь для аказаньня дапамогі Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Яшчэ аднаго інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі з Украіны Максіма Кыцюка таксама затрымалі на ўкраінска-беларускай мяжы: у ноч на 9 сакавіка 2011 г. яго зьнялі зь цягніка супрацоўнікі пагранзаставы, заявіўшы праваабаронцу, што з 4 сакавіка ён лічыцца ў «сьпісах неўязных».

Прадстаўнікі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі расцэньваюць гэты факт як непасрэдную перашкоду працы Міжнароднай назіральнай місіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG