Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траўні пачнуцца суды вакол офісу Партыі БНФ


Гаспадарчы суд Менску разгледзіць пазовы адносна арэнды цэнтральнага офіса Партыі БНФ 4 і 10 траўня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар партыі Ўладзімер Лабковіч.

«Сёньня на папярэднім пасяджэньні суду было вырашана, што пазоў ЖРЭА адносна высяленьня партыі з офіса будзе разгледжаны 4 траўня, а пазоў партыі на адмову ў працягу арэнды офіса — 10 траўня».

31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшканьня па праспэкце Машэрава, 8, у якім з 1993 году знаходзіцца цэнтральны офіс партыі. ЖРЭА Савецкага раёну Менску працягваць дамову адмаўляецца. Партыя спрабуе аспрэчыць рашэньне камунальнікаў у судзе. У адказ ЖРЭА падало ў суд сустрэчны пазоў аб высяленьні партыі з офіса.
XS
SM
MD
LG