Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кандыдатаў Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама актывістаў Насту Палажанку, Сяргея Вазьняка, Андрэя Дзьмітрыева і Аляксандра Фядуту пачнуць судзіць 5 траўня.

Пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску ўлады вінавацяць іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх.

Працэс пачнецца ў 10 гадзінаў у судзе Фрунзенскага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG