Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі падвышаныя меры бясьпекі ў цэрквах


Улады Інданэзіі падвысілі меры бясьпекі ў хрысьціянскіх цэрквах па ўсёй краіне – пасьля таго, як у чацьвер паліцыя выявіла 9 выбуховых прыстасаваньняў каля храму непадалёку ад Джакарты.

Бомбы былі знойдзеныя пасьля нядаўняга арышту шасьцёх падазраваных у тэрарызьме. Усяго, паводле паліцыі, па падозраньні ў падрыхтоўцы тэракту супраць хрысьціян былі затрыманыя 19 чалавек.

XS
SM
MD
LG