Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Вус Дзьмітры Іванавіч нарадзіўся ў 1971 годзе. Ва ўзросьце 15 гадоў ён вымушаны быў пайсьці працаваць, каб матэрыяльна падтрымліваць маці. Адначасова працягваў атрымліваць сярэднюю адукацыю.


Ужо тады Дзьмітры выбраў сабе жыцьцёвае крэда – “Ніколі не здавацца!” І не здаваўся, атрымліваючы вышэйшую адукацыю, працуючы на “Інтэграле”, працуючы дырэктарам выдавецтва “Трывіум", ці выконваючы абавязкі дэпутата Менгарсавету 23 скліканьня.

Дарэчы праца дэпутата – грамадзкая і патрабуе шмат увагі да выбаршчыкаў.



Патрабавальнасьць да сябе, да акаляючых людзей, прынцыповасьць, адказнасьць, жаданьне давесьці пачатую справу да лягічнага завяршэньня – вось што адрозьнівае Дзьмітрыя Вуса. Але галоўная турбота Дзьмітрыя – гэта сям’я. Гэта клопат аб жонцы Яўгеніі, аб васьміклясьніку – сыне Івану.

А 10 студзеня 2011 года Дзьмітры зноў пазнаў радасьць бацькоўства – у сям’і Вусаў нарадзіўся сын Міхаіл.

Жадаем Дзьмітрыю ніколі не здавацца!

Уладзімер Калганаў, кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта


Усе партрэты на фоне кратаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG