Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер Японіі: бюджэтныя расходы трэба павялічыць



Японіі трэба выдаткаваць значныя фінансавыя сродкі на другі этап аднаўляўчых работ пасьля катастрафічнага землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Пра гэта сёньня заявіў прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан, выступаючы ў прэфэктуры Іватэ, якая моцна пацярпела ад стыхійнага бедзтва.

Раней у пятніцу ўрад Японіі ўхваліў павелічэньне бюджэтных выдаткаў амаль на 50 мільярдаў даляраў - для першага этапу ліквідацыі наступстваў стыхійнай катастрофы і дапамогі пацярпелым. Гэтае пытаньне павінен таксама разгледзіць парлямэнт.

У выніку землятрусу і цунамі ў Японіі загінулі больш як 15 тысяч чалавек.

Аварыя на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-даічы» лічыцца самай вялікай пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
XS
SM
MD
LG