Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта заявіў 22 красавіка на брыфінгу ў Менску начальнік галоўнага ўпраўленьня валютнага рэгуляваньня і валютнага кантролю Нацбанку Анатоль Мароз.

"Мы разьлічваем на зьнешнія запазычаньні. Курс будзе стабілізаваны, пры стабілізацыі на зьнешніх рынках. Урад і Нацбанк ужо распрацавалі шэраг мер. Мы чакаем зьнешняга запазычаньня, у прыватнасьці, ідуць перамовы з Расейскай Фэдэрацыяй аб прадстаўленьні крэдыту. У траўні гэтае пытаньне будзе вырашана. Пасьля мы выйдзем на адзіны курс", — сказаў Мароз, перадае Інтэрфакс.

Ён лічыць адэкватным курс беларускага рубля да даляра 3800 за адзін даляр, агучаны напярэдадні адным зь віцэ-прэм'ераў. Маўляў, "той курс, які выстаўляецца на пазабіржавым рынку, завышаны".

Мароз адзначыў, што ажыятаж на рынку наяўнай валюты створаны самімі фізычнымі асобамі.

"Калі ў студзені было прададзена насельніцтву каля 50 мільёнаў даляраў, у лютым — 12 мільёнаў даляраў, то за сакавік насельніцтва набыло 700 мільёнаў наяўнымі, пры тым, што за ўвесь мінулы год — 1,5 мільярда даляраў", — патлумачыў начальнік галоўнага ўпраўленьня Нацбанку.

Ён сказаў, што насельніцтва "пачало здымаць уклады ў беларускіх рублях і пераводзіць іх у валюту ". А Нацбанк "вырашыў ня траціць золатавалютныя рэзэрвы на продаж валюты насельніцтву, і таму ўвёў абмежаваньні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG