Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і мера дэмакратыі


Адным з найбольш паўтараных словаў выступу Лукашэнкі стала слова “дэмакратыя”. Два погляды – расейскі і беларускі – пра меру дэмакратыі і яе патрэбу для краіны.

Аглядальнік Радыё Свабода Вадзім Дубноў:

Лукашэнка гаварыў пра “стваральную дэмакратыю”, пра дэмакратыю, якая “не разбурае дзяржаву”, пра дэмакратыю, якую выпакутаваў беларускі народ. І, нарэшце, пра залішнюю дэмакратыю, ад празмернасьці якой яго перад прэзыдэнцкімі выбарамі цягнула на ваніты. Наколькі па гэтым тэзысе можна ацэньваць далейшыя палітычныя пэрспэктывы Беларусі?

Выступы Аляксандра Лукашэнкі характэрныя менавіта тым, што ён быццам сьмяецца з тых, хто шукае ў яго словах схаваны сэнс або нейкія пасыланыя некаму сыгналы.

Чытаць далей

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі:

Аляксандру Лукашэнку трэба вучыцца дэмакратыі. У дэмакратычных сыстэмах мэтады зьяўляюцца важнай часткай гэтых сыстэм. Там важна ня толькі што, чаму і навошта ты робіш, але перадусім, як ты гэта робіш. І вось гэтага ўлада рашуча ня хоча зразумець. Добра, што яна хоць разумее, што нешта трэба зьмяняць. Для гэтага патрэбная новая мэнтальнасьць, разуменьне таго, чым насамрэч ёсьць дэмакратыя і правы чалавека.

Чытаць далей
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG