Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перастрэлка паміж Тайляндам і Камбоджай


На мяжы Тайлянду і Камбоджы адбылася перастрэлка паміж вайскоўцамі дзьвюх краін.

Паводле апошніх дадзеных, загінуў адзін і параненыя 5 тайскіх вайскоўцаў. Аб стратах з боку Камбоджы не паведамляецца.

Прадстаўнік камбаджыйскага ўраду абвінаваціў тайскіх вайскоўцаў у тым, што яны парушылі мяжу ў раёне храма «Тая крабы» і першымі адкрылі агонь. Паведамляецца, што ўлады Тайланду пачалі эвакуацыю мірных жыхароў з раёну інцыдэнту.

Перастрэлка адбылася праз 2 месяцы пасьля таго, як у выніку бою паміж тайскімі і камбаджыйскімі памежнікамі недалёка ад старажытнага індуісцкага храма, які зьяўляецца аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі дзьвюх краін, загінулі 11 чалавек.
XS
SM
MD
LG